Я нарадзiўся беларусам,
Беларусам буду жыць!
Мову родную вучуся
Шанаваць, цанiць, любiць!
Вiктар Швед
21 лютага Беларусь святкуе Міжнародны дзень роднай мовы.
Мова мае вялікую ролю ў жыцці чалавека. Яна выконвае камунікатыўную функцыю, пры дапамозе мовы людзі разумеюць адзін аднаго. Апроч гэтага мова адлюстроўвае менталітэт народа і стварае моцны фундамент для творчасці.
Бібліятэка ўніверсітэта з 16 па 28 лютага 2022 г. шчыра запрашае наведаць кніжную выставу, прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы «Дзiўная родная мова» (корп. 3, к. 313).