З усяго таго, што лягло назаўсёды ў аснову святынi народа, бяссмерця яго, – ты выткана, дзiўная родная мова.
( Максім Танк)
21 лютага ва ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы.
Беларуская мова — самая мілагучная пасля італьянскай, вырашылі эксперты ЮНЭСКА, а гісторыкі сцвярджаюць, што яна яшчэ і самая старажытная сярод славянскіх. Шмат паэтаў прысвячаюць свае творы беларускай мове і параўноўваюць яе гучанне з перазвонам ручаёў і спевамі птушак.
З нагоды гэтага свята бібліятэка ўніверсітэта прапануе адкрыць для сябе прыгожы свет беларускай мовы і павялічыць свой слоўнікавы запас з дапамогай нашай рубрыкі “Вывучаем мову”.