#Вывучаем_мову

Слова да слова – будзе мова! Кружэлка, дзяга, вяргіня… і яшчэ шмат розных слоў роднай мовы, якія мы не ведаем і не разумеем.
Беларуская мова — самая мілагучная пасля італьянскай, вырашылі эксперты ЮНЭСКА, а гісторыкі сцвярджаюць, што яна яшчэ і самая старажытная сярод славянскіх. Шмат паэтаў прысвячаюць свае творы беларускай мове і параўноўваюць яе гучанне з перазвонам ручаёў і спевамі птушак.
21 лютага ва ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы. З нагоды гэтага свята бібліятэка ўніверсітэта прапануе адкрыць для сябе прыгожы свет беларускай мовы і павялічыць свой слоўнікавы запас з дапамогай нашай новай рубрыкі “Вывучаем мову”.
Новыя словы будуць з’яўляцца кожны аўторак і чацвер на нашых старонках у сацыяльных сетках (Facebook, ВК, Twitter, Instagram) і тэлеграм-канале.

mova