Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне ж яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.П. Панчанка
Мова – неад’емная частка ўсяго чалавецтва. Ва ўсім свеце іх існуе больш за сем тысяч, але, на жаль, палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля іх захавання ў 1999 годзе рашэннем ЮНЕСКА 21 лютага быў абвешчаны Міжнародным днем роднай мовы. Беларусь не стала выключэннем, таму што беларуская мова – вялікі народны скарб. Ёй захапляюцца не толькі беларусы, але і навукоўцы ва ўсім свеце, кажучы, што па мілагучнасці яна ўступае только італьянскай. Шмат паэтаў прысвячаюць свае творы беларускай мове і параўноўваюць яе гучанне з перазвонам ручаёў і спевамі птушак.
Да Міжнароднага дня роднай мовы ў бiблiятэцы падрыхтавана кнiжная выстава «Родная мова – крыніца празрыстая», дзе экспануюцца творы беларускіх песняроў Я. Коласа, Я. Купалы, М. Танка, М. Багдановіча, І. Мележа, І. Шамякіна і іншых.
Бiблiятэка запрашае Вас на кнiжную выставу з 20 па 28 лютага (корп. 3, аўд. 213)