9 снежня 2016 года спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння выдатнага беларускага паэта, таленавітага літаратуразнаўца, гісторыка і перакладчыка Максіма Багдановіча.
Юбілей нашага славутага беларуса, несумненна, будзе адзначацца як усенароднае свята. На кафедры “Беларуская, руская і замежныя мовы” з 5 па 9 снежня праводзіцца Тыдзень Максіма Багдановіча. У рамках Тыдня праходзяць наступныя мерапрыемствы:
- конкурс плакатаў “Наш Багдановіч”;
- віктарына, прысвечаная жыццю і творчасці паэта;
- конкурс чытальнікаў і выканаўцаў “Музыка перш за ўсё”: рэцэпцыя творчасці М. Багдановіча ў мастацтве;
- конкурс літаратурна-мастацкіх работ.
Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у мерапрыемствах, аўд. 520, 1-ы корпус