110 год з дня нараджэння Аркадзя Куляшова

photo_5334898055570380471_y6 лютага 2024 г. спаўняецца 110 год з дня нараджэння народнага паэта Беларусі, ураджэнца Магілёўшчыны – Аркадзя Куляшова. Яго імя вядома далёка за межамі нашай краіны, а паэзія ўвайшла ў залаты фонд беларускай літаратуры ХХ стагоддзя.

Зайздрошчу я мастам, не іх канструктарам,
Дарогам, па якіх да нашых дзён
Імчаць саставы з посвістам і грукатам,
Не помнячы праслаўленых імён.
Хачу, каб так і слова – не жалезнае,
Знаёмае з пакутай і слязьмі, –
Ад славы і імёнаў незалежнае,
Трымала сувязь з часам і людзьмі.