Тыдзень роднай мовы

rodnaya_mova

Мовагэта вялікі народны скарб. Яе нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ.

І. Мележ

Родная мова… Такая непаўторная, мілагучная і пявучая! Яна ўвабрала ў сябе гул лясоў, дуброў i лугоў нашай роднай зямлi. Яна не проста сродак зносін, з дапамогай якога людзі наладжваюць сувязі, абменьваюцца інфармацыяй, а своеасаблівае люстэрка жыцця i працы народа, яго грамадскага i культурнага развіцця. Моўныя скарбы далучаюць нас да маральных і эстэтычных каштоўнасцяў, створаных народам за стагоддзі. У кожным куточку, дзе б’ецца беларускае сэрца, жыве беларуская мова. Жыве ў штодзённай гамонцы і ў кнігах, гучыць у выпусках навін і на канцэртных пляцоўках. Яна ўвасоблена ў поўных чароўнага хараства песнях, у старажытных легендах і паданнях, мудрых прыказках i прымаўках. Нарэшце, проста занатавана ў генах людзей, каб потым зноў і зноў прагучаць з іх вуснаў.

Пра прыгажосць і багацце роднага слова, пра яго вялікае значэнне ў жыцці чалавека выказваліся такія вядомыя гістарычныя і культурныя дзеячы Беларусі, як Францішак Багушэвіч, Алаіза Пашкевіч, Янка Купала, Якуб Колас, Максiм Танк і многія іншыя. Моўная культура беларускага народа надзвычай багатая i самабытная.

Менавіта праз родную мову, праз слова адраджаецца душа чалавека, душа народа, душа нацыі. Пісьменнікі заўсёды нагадваюць нам сваёй творчасцю, учынкамі, выказваннямі, што трэба вельмі асцярожна абыходзіцца з гэтым скарбам.

З 19 па 23 верасня 2022 года ў Рэспубліцы Беларусь праходзіць Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”. Бiблiятэка Беларуска-Расійскага ўніверсітэта запрашае наведаць кніжныя выставы, прымеркаваныя да гэтага Тыдня:

  • «Ведайце і любіце сваю родную мову» (корпус 3, аўдыторыя 306).
  • «Паэт магутнага паэтычнага таленту» (110 год з дня нараджэння М. Танка) (корпус 3, аўдыторыя 213).
  • «Жыве ў вяках беларускае слова» (корпус 1, аўдыторыя 308).

photo_2022-09-20_14-54-11

photo_2022-09-20_14-54-18

photo_2022-09-20_14-54-26